Пуцін чакае ад Лукашэнкі яго версію пра самалёт Ryanair і затрыманне расіянкі

Пуцін чакае ад Лукашэнкі яго версію пра самалёт Ryanair і затрыманне расіянкі

Уладзімір Пуцін хоча пачуць ад Аляксандра Лукашэнкі яго версію з пасадкай у Беларусі пасажырскага самалёта Ryanair і затрымання расіянкі Сафіі Сапега. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў. Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна мусіць адбыцца 28 траўня ў Сочы.

Сапега, сяброўку Рамана Пратасевіча, арыштавалі на два месяцы. На дзяржаўных тэлеканалах паказвалі яе словы пра адміністраванне тэлеграм-канала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім. Ёй пагражае крымінальная адказнасць. Тым часам Пяскоў не выключае, што расійскі бок падыме пытанне аб пераводзе Сафіі Сапега з Беларусі ў РФ. "У любым выпадку будзем рабіць усё неабходнае для абароны правоў расійскай грамадзянкі", — кажа прэс-сакратар Пуціна.

Тым часам адвакаты па-ранейшаму не могуць трапіць да расіянкі, якую ўтрымліваюць у СІЗА КДБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі