Пуцін: Расія хоча нарошчваць палітычную інтэграцыю з Беларуссю

Пуцін: Расія хоча нарошчваць палітычную інтэграцыю з Беларуссю

Расія хоча нарошчваць палітычную і эканамічную інтэграцыю з Беларуссю. Такую заяву зрабіў Уладзімір Пуцін. У аўторак у Мінску прайшло пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Расійскі прэзідэнт таксама заявіў, што зусім рэальна вывесці ўзаемны гандаль краін на ўзровень 50 млрд долараў (летась тавараабарот склаў 32,4 млрд долараў). Пуцін адзначыў вялікае значэнне беларускага экспарту расійскага газу ў Еўропу, інфармуе ria.ru.

Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што Беларусь і Расія дамовіліся ў бліжэйшы час вырашыць пытанне пра парадак перасячэння мяжы паміж краінамі. Таксама на пасяджэнні Лукашэнка агучыў яшчэ адну важную праблему — неабходнасць ліквідацыі ўзаемных бар'ераў у гандлі, стварэння роўнага канкурэнтнага асяроддзя. На яго думку, ад гэтага непасрэдным чынам залежыць далейшае развіццё гандлёвых адносін Беларусі з Расіяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі