П'яны беларус, даганяючы сваю свінню, забег у Літву
На некалькі крокаў забег у Літву п'яны беларус, які спрабаваў злавіць сваю свінню. Здарэнне адбылося каля вёскі Мільвідай Шальчынінкайскага раёна. Як паведамляе сайт delfi.lt, парушальнікаў заўважылі літоўскія памежнікі, якія скантактаваліся з беларускімі калегамі. Беларускія памежнікі дапыталі мужчыну, які ўсё ж дагнаў сваю жывёлу — яе спыніла агароджа на літоўскім баку мяжы.
Справу пра парушэнне дзяржаўнай мяжы не распачыналі.
Справу пра парушэнне дзяржаўнай мяжы не распачыналі.