“Пытаннечкі”: “нязручная” дэпутатка Вольга Цесакова

“Пытаннечкі”: “нязручная” дэпутатка Вольга Цесакова

“Пытаннечкі” са Змітром Лукашуком — гэта шчырая размова пра значныя падзеі ў краіне за тыдзень. У чарговым выпуску праграмы — адзіная “народная абранніца”, якая звярнулася да выбаршчыкаў з просьбай адклікаць яе, дэпутатка Мінгарсавета Вольга Цесакова.

Чаму яна больш не жадае быць дэпутатам і чаму не паклала на стол дэпутацкае пасведчанне, а звярнулася да выбаршчыкаў, каб “забралі яе з дэпутатаў”? Як ставяцца калегі Цесаковай па Мінгарсавеце да таго, што адбываецца ў краіне? Ці спрабавала Вольга данесці сваю пазіцыю да астатніх дэпутатаў і ці можа дэпутат Мінгарсавета патрабаваць расследаванне фактаў перавышэння праваахоўнікамі сваіх паўнамоцтваў? Адказы ў размове з рэдактарам Еўрарадыё Змітром Лукашуком.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Вольга Цесакова, 25 гадоў. Скончыла хімічны факультэт БДУ і магістратуру эканамічнага факультэта БДУ. Самая маладая дэпутатка Мінгарсавета.  Спецыялістка па працы з кліентамі ТАА “Фінпрофіт”. Пасля жорсткага разгону пратэстаў у жніўні 2020 года звярнулася да выбаршчыкаў Дзяржынскай выбарчай акругі №23 з просьбай адклікаць яе і пазбавіць паўнамоцтваў дэпутата.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі