УСУ: Расія абстраляла Бахмут фосфарнымі бомбамі

Бахмут ў агні / facebook.com/usofcom
Бахмут ў агні / facebook.com/usofcom

Расійскія вайскоўцы скінулі на Бахмут фосфарныя бомбы, якія лічацца забароненымі, ўвечары 5 траўня.

Вораг выкарыстаў фосфарныя і запальныя боепрыпасы ў Бахмуце, спрабуючы сцерці горад з твару зямлі. Аднак воіны ССА і іншых падраздзяленняў сіл абароны працягваюць мужна абараняць горад,паведамляе прэс-служба камандавання сіл спецыяльных аперацый УСУ.

Таксама ёсць версія, што гэта былі запальныя снарады РСЗА "Град".

Фосфарныя боепрыпасы ўтрымліваюць белы фосфар. Тэмпература яго гарэння вышэй за 800°C. Пры выбуху ён разлятаецца па тэрыторыі ў некалькі сотняў квадратных метраў.

Белы фосфар — атрутнае рэчыва, пры яго гарэнні вылучаецца густы і едкі дым. Патушыць узгаранне складана — фосфар альбо выгарае цалкам, альбо трэба перакрыць доступ кіслароду да яго.

Апёкі ад белага фосфару могуць быць аж да асмальванні косткі.

Раней дарадца мэра Марыупаля казаў, што такія бомбы выкарыстоўваліся супраць абаронцаў "Азоўсталі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі