Расія дала Беларусі крэдыт у 1,5 млрд долараў
Расія выдасць Беларусі стабілізацыйны крэдыт на 1,5 мільярда долараў у 2007-2008 гадах. Адпаведны дакумент падпісалі ў пятніцу ў Мінску ў пятніцу міністры фінансаў дзвюх краінаў. Крэдыт выдаецца на 15 гадоў з адтэрміноўкай плацяжу на 5 гадоў. Пра гэта паведамляе "РИА-Новости".
Дамоўленасць пра выдачу крэдыту змяшчаецца ў мемарандуме пра цяперашні этап развіцця эканамічнага супрацоўніцтва, які быў падпісаны пры заканчэнні перамоваў Пуціна і Лукашэнкі.
У мемарандуме гаворыцца, што крэдыт будзе выдадзены ў 2007-2008 гадах, Расія і Беларусь падпішуць з гэтай мэтай адпаведнае міжурадавае пагадненне.