Расія скінула на жылыя раёны Харкава авіябомбы
Дзевяціпавярховік пасля патраплення КАБа
24 верасня Расія скінула па Харкаве, у тым ліку на жылыя раёны, восем авіябомбаў. Вядома пра траіх загінулых і больш за два дзясяткі параненых. Авіябомба ФАБ-500 трапіла ў шматпавярховік. Ідзе разбор завалаў, піша hromadske.ua.
Яшчэ адзін удар быў нанесены па цывільным прадпрыемстве харчовай прамысловасці. Там загінуў адзін чалавек.
"Мішэні для расійскіх бомбаў — жылы дом, хлебазавод, стадыён... Гэта значыць звычайнае жыццё звычайных людзей. Расія — тэрарыст і штодня пацвярджае гэта сваімі ўласнымі дзеяннямі, сваім выбарам ваяваць і спрабаваць пашыраць вайну", — так пракаментаваў расійскі ўдар па Харкаве ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.