Расія ў аднабаковым парадку спыняе агонь ва Украіне на 6-7 студзеня

Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

Расія ў аднабаковым парадку спыняе агонь па ўсёй лініі фронту ва Украіне на 6-7 студзеня. Такое даручэнне ў чацвер даў міністру абароны Сяргею Шайгу расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. "Рэжым спынення агню" мусіць дзейнічаць з 12-й гадзіны 6 студзеня да 24-й гадзіны 7 студзеня. Як вядома, у гэты дзень у Расіі святкуюць Раство.

Пуцін заклікаў улады Украіны аб'явіць на той час такі ж рэжым спынення агню.

Раней да перамір'я на 6-7 студзеня заклікаў кіраўнік РПЦ патрыярх Кірыл — каб "праваслаўныя людзі" маглі паўдзельнічаць у святочных набажэнствах. У Кіеве яго зварот назвалі "цынічным" і "элементам прапаганды".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі