Расія ўпершыню атакавала Харкаў кіраванымі авіябомбамі

Наступствы бамбавання Харкава

Наступствы бамбавання Харкава / Харкаўская абласная пракуратура

27 сакавіка расіяне нанеслі два ўдары па Харкаве кіраванымі авіябомбамі буйнога калібру, паведамляе hromadske.ua. Такія боепрыпасы ўжываюцца ўпершыню.

Удары прыпалі на жылы мікрараён у Шаўчэнкаўскім раёне Харкава. Боепрыпасы пацэлілі ў агульнаадукацыйную школу і пасярод жылых дамоў. Адзін чалавек загінуў. Сярод 18 параненых ёсць трохмесячнае дзіця.

Як заявіў прадстаўнік гарадской рады Харкава Юрый Сідарэнка, усе параненыя маюць лёгкую ці сярэднюю цяжкасць раненняў.

Начальнік следчага ўпраўлення Нацпаліцыі ў Харкаўскай вобласці Сяргей Болвінаў кажа, што гэта першым такі расійскі ўдар па горадзе з 2022 года. 

Расія ўпершыню атакавала Харкаў кіраванымі авіябомбамі
Наступствы бамбавання Харкава / Харкаўская абласная пракуратура
Расія ўпершыню атакавала Харкаў кіраванымі авіябомбамі
Наступствы бамбавання Харкава / Харкаўская абласная пракуратура
Расія ўпершыню атакавала Харкаў кіраванымі авіябомбамі
Наступствы бамбавання Харкава / Харкаўская абласная пракуратура
Расія ўпершыню атакавала Харкаў кіраванымі авіябомбамі
Наступствы бамбавання Харкава / Харкаўская абласная пракуратура

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі