Расіяне абстралялі Херсон: параненыя 35 чалавек, ёсць загінулыя
Абстрэл Херсона раніцай 24 снежня
Раніцай 24 снежня расійскія войскі абстралялі Херсон. Выбухі прагрымелі ў цэнтры горада, там у гэты момант было шмат мінакоў.
"У выніку ўдараў загінулі людзі, разбураныя будынкі. Канчатковыя наступствы высвятляюцца", — гаварылася пра абстрэл у першым паведамленні Офіса прэзідэнта Украіны. Амаль адразу стала вядома пра пяцёх загінулых і пра дваццаць параненых. Пазней колькасць параненых вырасла да 35, 16 з іх — у цяжкім стане.
"Сацсеткі, хутчэй за ўсё, пазначаць гэтыя фота як «адчувальны кантэнт». Але гэта не адчувальны кантэнт — гэта рэальнае жыццё Украіны і ўкраінцаў", — так адрэагаваў на ранішні абстрэл Херсона Уладзімір Зяленскі.
“Краіна-тэрарыст працягвае несці «рускі свет» у выглядзе абстрэлаў грамадзянскага насельніцтва. Херсон. Раніцай, у суботу, напярэдадні Калядаў, у цэнтральнай частцы горада. Гэта не вайсковыя аб'екты, гэта не вайна па правілах. Гэта тэрор, гэта забойства дзеля запалохвання. і задавальнення.Свет павінен бачыць і разумець, супраць якога абсалютнага зла мы ваюем!", — працягнуў прэзідэнт Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.