Расіяне працягваюць затрымліваць беларускія цыгарэты на мільёны долараў
Разгрузка кантрабанды / ctu.customs.gov.ru
Расіяне працягваюць затрымліваць беларускія цыгарэты на мільёны долараў. На гэты раз смаленскія мытнікі спынілі грузавік з Беларусі, у якім знайшлі мільён пачкаў кантрабандных цыгарэт (без акцызных марак і без маркіроўкі сродкамі ідэнтыфікацыі). Кіроўца ўцёк. У выніку, аўтамабіль з грузам перавезлі на адзін са складоў. Пазней ў мытню прыйшоў і кіроўца. Кошт грузу ацанілі на суму больш за 100 мільёнаў расійскіх рублёў (гэта 1,6 млн долараў). Тыдзень таму на Смаленшчыне спыняўся іншы грузавік з кантрабанднымі цыгарэтамі прыблізна на такую ж суму. А 21 лістапада стала вядома пра затрыманне рэкорднага грузу — 2,3 млн пачкаў цыгарэт без акцызных марак на 4,3 млн долараў.
Кантрабанду з РБ у РФ затрымліваюць рэгулярна. Расійскія эксперты ацэньваюць пастаўкі з Беларусі як 92% незаконнага абароту цыгарэт у Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.