Расіяне выбралі найлепшыя краіны для жыцця — Беларусь у топ-5 не трапіла
Нью-Ёрк / 1zoom.me
Грамадзянам Расіі падчас апытання прапанавалі адказаць на пытанне, у якой краіне яны хацелі б жыць, калі б у іх была магчымасць выбару. Беларусь у топ-5 краін не трапіла.
У пяцёрку дзяржаў увайшлі Расія (41%), ЗША (7%), Канада, Італія і Швейцарыя — іх выбралі па 4% рэспандэнтаў, паведамляе РБК са спасылкай на дадзеныя апытання SuperJob.
Далей у рэйтынгу размясціліся Германія (3% рэспандэнтаў), Іспанія, Аўстралія і Швецыя — па 2%.
Апытанне адбылося ў жніўні-верасні гэтага года ў 522 населеных пунктах ва ўсіх акругах Расіі. У ім удзельнічалі 3 тысячы расіян, старэйшых 18 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.