Расіяне знайшлі ў офіснай мэблі, якую везлі з Беларусі, вустрыц і лобстараў

На мяжы з РБ расіяне перахапілі кантрабанду

На мяжы з РБ расіяне перахапілі кантрабанду / t.me/breakingmash/

Амаль 700 кілаграмаў вустрыц і лобстараў знайшлі расійскія мытнікі ў офіснай мэблі, якую везлі з Беларусі. Высветлілася, што далікатэсы чакалі элітныя рэстараны Масквы, паведамляе Mash.

Фура з мэбляй заязджала ў РФ праз Чырвоную Горку. Вустрыц і лобстараў ад мытнікаў схавалі ў адсекі з офіснай мэбляй. Але яны іх знайшлі. Па падліках мытнікаў у грузавіку былі 637 кг вустрыц, 16 кг лобстараў і 23 кг царскага селядца. Зразумела, дакументы і ветэрынарны сертыфікат на груз адсутнічалі.

На кіроўцу распачалі крымінальную справу па артыкуле "кантрабанда стратэгічна важных рэсурсаў". Яму пагражае штраф да 1 млн рублёў (10,6 тысячы долараў) або пазбаўленне волі на 5 гадоў.

Расіяне знайшлі ў офіснай мэблі, якую везлі з Беларусі, вустрыц і лобстараў
Расіяне знайшлі ў офіснай мэблі, якую везлі з Беларусі, вустрыц і лобстараў
Расіяне знайшлі ў офіснай мэблі, якую везлі з Беларусі, вустрыц і лобстараў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі