Расіяніну ў Беларусі павялічылі тэрмін зняволення за ўвоз наркотыкаў

Расіяніну ў Беларусі павялічылі тэрмін зняволення за ўвоз наркотыкаў

30-гадоваму расіяніну ў Беларусі павялічылі тэрмін зняволення за ўвоз наркотыкаў з 12 да 15 гадоў. Прысуд быў зменены па апеляцыі пракурора Камянецкага раёна, інфармуе пракуратура Брэсцкай вобласці.

У канцы сакавіка сёлета грамадзянін Расіі ў складзе групы асоб перавёз праз польска-беларускую мяжу больш за 9 кг гашыша і амаль 10 кг марыхуаны. Яго прызналі вінаватым у незаконным перамяшчэнні наркатычных сродкаў праз мяжу, у іх захоўванні і перавозцы з мэтай збыту.

Пракурор прыйшоў да высновы, што прысуд занадта мяккі, ён не адпавядаў "цяжару злачынстваў і асобы абвінавачанага". Па-першае, колькасць наркотыкаў перавышала іх буйны памер, па-другое, расіянін здзейсніў цяжкае і асабліва цяжка злачынствы. Раней мужчына неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, працяглы час нідзе не працаваў. У судзе ён распавядаў, што і раней перавозіў праз мяжу наркотыкі, згадаў пра два выпадкі ў кастрычніку 2018-га і ў лютым 2019-га. Тады ў яго наркотыкаў не знайшлі.

Судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкай вобласці ўлічыла ўсе гэтыя факты і дадала да тэрміну яшчэ тры гады зняволення. Грамадзянін Расіі будзе адбываць пакаранне ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Прысуд ужо набыў законную сілу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі