Семярых чалавек затрымалі за спробу ўвезці наркотыкі ў Беларусь
Усе везлі рэчывы "для сябе" рэйсавымі аўтобусамі
Сямёра пасажыраў рэйсавых аўтобусаў спрабавалі ўвезці ў Беларусь наркотыкі і псіхатропы, заявілі ў беларускім Мытным камітэце. Сярод затрыманых — двое замежных грамадзян.
"За наўмыснае перамяшчэнне забароненых рэчываў у дачыненні да ўсіх парушальнікаў распачатыя крымінальныя справы. Грамадзяне затрыманыя", — кажуць мытнікі.
Сярод рэчываў, якія спрабавалі правезці пасажыры — марыхуана, гашыш і метадон. Усе сямёра заяўляюць, што ўвозілі рэчывы "для сябе", схаваўшы іх у асабістых рэчах.
Сярод затрыманых грамадзянін Латвіі, у якога канфіскавалі скрутак з марыхуанай, і грамадзянін Казахстана. У яго таксама знайшлі марыхуану.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.