Расійскаму сцягу няма месца на Алімпіядзе ў Парыжы — Макрон

Летнія Алімпійскія Гульні ў Парыжы пройдуць з 26 ліпеня па 11 жніўня 2024 года / Reuters

Летнія Алімпійскія Гульні ў Парыжы пройдуць з 26 ліпеня па 11 жніўня 2024 года / Reuters

Расійскаму сцягу няма месца на Алімпійскіх гульнях у Парыжы, пакуль Расія здзяйсняе ваенныя злачынствы ва Украіне. Такую заяву зрабіў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон у інтэрв'ю французскай спартыўнай газеце L'équipe.

"Відавочна, што на Гульнях у Парыжы не можа быць расійскага сцяга, я думаю, што з гэтай нагоды ёсць кансэнсус, — кажа Макрон. — Расіі, як краіне, няма месца ў той час, калі яна здзяйсняе ваенныя злачынствы і дэпартуе дзяцей". Як вядома, у дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей абвінавачваюць і рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Вясной 2023-га Міжнародны алімпійскі камітэт рэкамендаваў дазволіць спартсменам з Беларусі і Расіі выступаць на міжнародных спаборніцтвах у нейтральным статусе ў індывідуальных дысцыплінах. Але пры выкананні пэўных ўмоваў: не выступаць у падтрымку вайны Расіі супраць Украіны, не мець сувязі з Узброенымі сіламі ці спецслужбамі РБ і РФ.

"Сапраўднае пытанне, якое трэба будзе вырашыць алімпійскаму свету, — якое месца адвесці расійскім спартсменам, якія часам рыхтаваліся [да спаборніцтваў] усё жыццё, але могуць апынуцца ахвярамі гэтага рэжыму", — дадаў Эмануэль Макрон. Ён падкрэсліў, што важна адрозніваць спартсменаў, якія фактычна з'яўляюцца саўдзельнікамі дзеянняў уладаў Расіі, і тымі, хто стаў ахвярай рэжыму. У гэтым сэнсе МАК павінен прыняць справядлівае і зразумелае ўкраінцам рашэнне. "Гэта той баланс, які нам трэба будзе забяспечыць", — адзначыў французскі прэзідэнт.

Летнія Алімпійскія Гульні ў Парыжы пройдуць з 26 ліпеня па 11 жніўня 2024 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі