Расійскі кіроўца “пакінуў” 100 еўра ў пашпарце для брэсцкіх мытнікаў
Кіроўца расійскага турыстычнага аўтобуса, які “забыўся” забраць з пашпарта 100 еўра, калі аддаваў свае дакументы мытнікам, можа трапіць у беларускую калонію на 5 гадоў. На яго распачалі крымінальную справу за спробу хабару, паведамляе Брэсцкая мытня.
Мужчына вёз у аўтобусе 28 літраў кантрабанднага алкаголю праз пункт пропуску “Брэст” і хацеў перадаць буйную купюру мытнікам. За лішні алкаголь яго аштрафавалі.
У адпаведнасці з арт.43 закона “Аб дзяржаўнай мяжы” грамадзянам забараняецца пакідаць грошы ў дакументах, якія яны падаюць на праверку, а таксама чыніць дзеянні, скіраваныя на падбухторванне службовых асобаў да парушэння заканадаўства.