Расійскі прадпрымальнік вёз у Беларусь тону біўняў мамантаў

Біўні мамантаў не даехалі ў Беларусь / ctu.customs.gov.ru
Біўні мамантаў не даехалі ў Беларусь / ctu.customs.gov.ru

Расійскія мытнікі ў Смаленскай вобласці спынілі кантрабанду культурных каштоўнасцяў у Беларусь, паведамляе прэс-служба Цэнтральнага мытнага ўпраўлення Расіі.

Расійскі прадпрымальнік вёз у нашу краіну больш за тону біўняў мамантаў. Кошт старажытнасцяў ацэньваецца ў 16 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 230 тысяч долараў).

Мытнікі спынілі грузавік са зборным грузам. Сярод офіснага абсталявання, запчастак, электрапрыбораў, кардону і ўпаковак для фастфуду яны выявілі тры скрыні з біўнямі мамантаў. Усяго там было 97 разцоў старажытных жывёл памерам ад паўметра да метра.

На прадпрымальніка, які адправіў груз, пачалі крымінальную справу за кантрабанду культурных каштоўнасцяў у буйным памеры і замах на злачынства. Яму пагражае пазбаўленне волі да сямі гадоў і штрафам да 1 мільёна расійскіх рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі