Расійскі відэахостынг, якім хацелі замяніць YouTube, не працуе
Расійскі відэахостынг RuTube ужо суткі не можа аднавіць працу пасля кібератакі. На сайце стаіць заглушка пра "тэхнічныя працы". Сцвярджаецца, што "сітуацыя знаходзіцца пад кантролем", а "даныя карыстальнікаў захаваныя". Паводле неафіцыйнай інфармацыі, насамрэч у RuTube сур'ёзныя праблемы і сайт нібыта "не падлягае аднаўленню". Але відэахостынг гэта адмаўляе.
У Расіі ўжо даўно хочуць заблакаваць YouTube, а RuTube называлі заменай амерыканскаму відэахостынгу. Аднак з "імпартазамяшчэннем" нешта пайшло не так.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.