Расійскі выпускнік школы сфатаграфаваўся з Пуціным у майцы “Навальны 2018”

Расійскі выпускнік школы сфатаграфаваўся з Пуціным у майцы “Навальны 2018”

Расійскі выпускнік школы Ягор Рабаў сфатаграфаваўся з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным у майцы “Навальны 2018”. 1 верасня кіраўнік Расіі наведаў адукацыйны цэнтр для адораных дзяцей “Сірыус” у Сочы і сфатаграфаваўся з пераможцамі міжнародных алімпіядаў і іх настаўнікамі.

Здымак выставілі на сайт Крамля, піша meduza.io. Пазней яго ўжо не было на старонцы адміністрацыі расійскага прэзідэнта.

Хлопец у майцы, якія выдавалі прыхільнікам апазіцыянера Аляксея Навальнага, стаіць крайнім з левага боку. Майка бачная на фота толькі  часткова, але яна пазнавальная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі