Расійскія салдаты ехалі на ЧАЭС без абароны, бо не чулі пра выбух у Чарнобылі
Расійскія салдаты прыехалі на Чарнобыльскую АЭС без радыяцыйнай абароны. Пры гэтым яны ехалі праз высокатаксічную зону пад назвай "Руды Лес", дзе паднялі аблокі радыеактыўнага пылу, піша Reuters.
Двое ўкраінскіх рабочых, якія дзяжурылі 24 лютага, калі расійскія танкі ўвайшлі ў Чарнобыль, кажуць, што ў салдатаў не было ніякіх супрацьрадыяцыйных сродкаў.
Адзін з супрацоўнікаў ЧАЭС патлумачыў, што радыеактыўны пыл, які яны ўдыхалі, мог выклікаць у іх унутранае апраменьванне. Другі кажа, што салдаты нават не чулі пра выбух у Чарнобылі, які адбыўся ў 1986 годзе.
"Руды Лес" — гэта найбольш радыеактыўна забруджаная частка зоны вакол Чарнобыля.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.