"Расійскія войскі нарошчваюць тэмпы наступальнай аперацыі" — 64-я раніца вайны

Наступствы абстрэлаў Лісічанску ў Луганскай вобласці, напярэдадні там былі разбураны 13 дамоў / @luhanskaVTSA
Наступствы абстрэлаў Лісічанску ў Луганскай вобласці, напярэдадні там былі разбураны 13 дамоў / @luhanskaVTSA

Расійскія войскі нарошчваюць тэмпы наступальная аперацыі, канстатуюць ва ўкраінскім Генштабе. Прычым амаль на ўсіх кірунках. Пры гэтым асноўныя намаганні расіян сканцэнтраваны на Ізюмскім кірунку. Для ўзмацнення групоўкі праціўнік перамясціў сюды дадатковыя падраздзяленні Паветрана-дэсантных войскаў, а таксама да 500 адзінак тэхнікі.

Прадстаўнікі Інстытут вывучэння вайны (ЗША) таксама адзначаюць прасоўванне расіян пад Ізюмам ў Харкаўскай вобласці. За суткі расійскія падраздзяленні "занялі некалькі невялікіх гарадоў на захад ад Ізюма" —  верагодна, яны "маюць намер абысці з флангу ўкраінскія абарончыя пазіцыі на дарогах, якія вядуць у Барвенкава і Славянск", мяркуюць амерыканскія эксперты. Яны адзначаюць, што расіяне "метадычна прасоўваюцца на некалькіх участках, але прыкметных прарываў не дамагліся". Дасягненні сталі магчымыя, дзякуючы "вялікай канцэнтрацыі артылерыйскіх сродкаў у Расіі". Але ў цэлым, лічаць эксперты, "здольнасць расійскіх войскаў акружыць буйныя групоўкі ўкраінскіх войскаў застаецца пад пытаннем".

УНІАН са спасылкай на вайскоўцаў сцвярджае, што за мінулыя суткі УСУ знішчылі склады боепрыпасаў расійскіх войскаў у двух населеных пунктах у Херсонскай вобласці. Акрамя таго, у самім Херсоне напярэддані перасталі працаваць расійскія тэлеканалы. Там учора прагрымелі некалькі выбухаў у раёне тэлевежы.

Сістэма СПА спрацоўвала сёння ноччу і ў расійскім Белгарадзе — расійскія СМІ пішуць, што прыкладна ў 00:50 жыхары вобласці пачулі "хлапок" у небе. Мінулай ноччу, нагадаем, у гэтым рэгіёне гарэў склад боепрыпасаў.

"Российские войска наращивают темпы наступательной операции" — 64-е утро войны
Напярэдадні ў Белгарадзе гарэў склад боепрыпасаў / @belgorod01

Між тым ніжняя палата парламента Канады афіцыйна прызнала генацыдам дзеянні Расіі ва Украіне. Рашэнне было прынята аднагалосна, адзначае ўкраінскі рэсурс "Громадське".

А ніжняя палата Кангрэса ЗША ўзгадніла канфіскацыю актываў расійскіх грамадзян і кампаній, што трапілі пад санкцыі. Пра гэта паведаміў кіраўнік Офіса ўкраінскага прэзідэнта Андрэй Ярмак. Ва ўхваленым законапраекце ёсць пункт, згодна з якім канфіскаваныя сродкі могуць перадаць Украіне. Законапраект яшчэ павінны ўхваліць Сэнат і падпісаць прэзыдэнт ЗША.

"Громадське" таксама піша аб тым, што на тэрыторыі Херсонскай вобласці, якая апынулася пад акупацыяй, плануюць увесці расійскія рублі. Новыя ўлады рэгіёну ўжо абвясцілі, што з 1 траўня вобласць "пераходзіць у рублёвую зону". Акупанты кажуць, што "пераходны перыяд зойме да 4 месяцаў": у гэты тэрмін, па іх словах, будуць і рублі, і грыўны, а затым — "поўны пераход на рубель".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі