Расійскія войскі падарвалі дарогу недалёка ад мяжы Беларусі і Украіны
Выбух каля "Трох сясцёр" / Скрыншот з відэа
Расійскія войскі падарвалі дарогу недалёка ад мяжы Беларусі і Украіны. Яна вяла да помніка "Тры сястры", усталяванага ў савецкія часы на месцы, дзе сыходзіліся межы трох рэспублік, а цяпер — краін. Расійскія прапагандысты сцвярджаюць, што дарога была "танканебяспечным кірункам" і ўкраінскія войскі маглі яе выкарыстаць для атакі на Бранскую вобласць РФ. Якраз па гэтай дарозе ў лютым 2022-га ва Украіну ўваходзілі калоны расійскіх танкаў (а пасля па ёй жа іх рэшткі адступалі).
Дарога Бранск — Чарнігаў была падарваная 30 траўня. Наколькі моцна яна зруйнавана выбухам, пакуль невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.