Расійскія войскі разбамбілі экапарк у Харкаве
Расійскія войскі разбамбілі экапарк у Харкаве, пра гэта паведаміў яго ўладальнік, дэпутат Аляксандр Фельдман.
Цяпер вырашаецца пытанне пра тое, ці ўсыпляць жывёлаў, ці спрабаваць неяк эвакуяваць. Але другі варыянт вельмі складаны — амаль немагчымы.
"Разбураныя вальеры, разбураная ўся інфраструктура, цудам засталіся жывыя тыгры і львы. Вельмі моцна пацярпелі іх клеткі, яны ў любы момант могуць выйсці на вуліцу, у цяжкім стане збудаванне, дзе знаходзяцца мядзведзі", — расказвае Фельдман на відэа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.