Распрацоўшчыкі "танчыкаў" сабралі больш за 1 млн долараў на "хуткія" для Украіны

Цацачныя салдацікі, ілюстрацыйнае фота

Цацачныя салдацікі, ілюстрацыйнае фота / mwi.westpoint.edu

Дабрачынны праект Wargaming United сабраў больш за мільён долараў, якія перададуць украінскім медыкам, піша espreso.tv са спасылкай на віцэ-прэм'ер-міністра лічбавай трансфармацыі Украіны Міхаіла Фёдарава.

"Стваральнікі легендарнай гульні World оf Tanks сабралі $1+ млн на хуткія для Украіны", — напісаў ён.

Гульцы "танчыкаў" і іншых праектаў Wargaming купілі ў гульнях 90 тыс. дабрачынных набораў на агульную суму 1,074 млн долараў.

"Усе сродкі пералічаць праз UNITED24 на закупку рэанімабіляў, якія будуць ратаваць жыццё тысячам украінцаў", — сказаў украінскі міністр.

Да ініцыятывы Wargaming падключыліся людзі са 115 краін свету. Актыўней за ўсё дабрачынныя наборы куплялі гульцы з Германіі, ЗША, Польшчы, Чэхіі і Вялікабрытаніі.

Wargaming пакінуў Беларусь і Расію ў сакавіку 2022 года. Бізнес у гэтых краінах быў перададзены мясцоваму ўпраўленню Lesta Studio, якая больш не звязаная з Wargaming. Кампанія заявіла, што не атрымлівае прыбытку ў Беларусі і Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі