Ратавальнікі распавялі пра наступствы непагадзі ў Мінску
Ратавальнікі распавялі пра наступствы непагадзі ў Мінску. У сталіцы ў сераду прайшлі моцныя дажджы. Некаторыя вуліцы былі падтопленыя. Былі выпадкі падзення дрэваў, у тым ліку і на аўтамабілі. Увечары працавалі супрацоўнікі МНС, аварыйныя і камунальныя службы.
У Мінску пашкоджаныя 6 аўтамабіляў, парушаўся графік руху 23 тралейбусных, 7 трамвайных і 2 аўтобусных маршрутаў. Пацярпелых няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.