Раварыста, які пабіўся з ДАІ на "Крытычнай масе", вызвалілі ў зале суда

Раварыста, які пабіўся з ДАІ на "Крытычнай масе", вызвалілі ў зале суда

12 кастрычніка агучаны прысуд па справе Змітра Паліенкі — раварыста, які пабіўся з даішнікамі падчас акцыі "Крытычная маса" у Мінску. Маладога чалавека прызналі вінаватым, але вызвалілі ў зале суда, пакараўшы двума гадамі пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады.

Зміцер прызнаны вінаватым па двух артыкулах: рэкламаванне відэа, якое змяшчае парнаграфічныя выявы, і супраціў супрацоўнікам органаў унутраных справаў. Акрамя тэрміну (няхай і з адтэрміноўкай), яго прысудзілі да прымусовага лячэння ад алкагольнай залежнасці.

Зміцер Паліенка быў затрыманы 29 красавіка 2016 года падчас акцыі "Крытычная маса", удзельнікі якой змагаюцца за права раварыстаў ездзіць па праезнай частцы, а не па тратуарах. Міліцэйская машына падрэзала калону раварыстаў, паміж імі і супрацоўнікамі ДАІ адбылася сутычка. 

Раварыста, які пабіўся з ДАІ на "Крытычнай масе", вызвалілі ў зале суда

Пазней міліцыянты заявілі, што Паліенка штурхаўся і падраў куртку супрацоўніка ДАІ. Разам з яшчэ пяццю ўдзельнікамі акцыі хлопец быў затрыманы. Па словах раварыстаў, у АМАПаўскім аўтамабілі іх моцна збілі.

За гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў Паліенку пагражала да шасці гадоў турмы. Аднак пракурор нечакана папрасіў для яго нашмат больш магкае пакаранне: два гады пазбаўлення волі з двухгадовай адтэрміноўкай. У выніку, хлопца вызвалілі ў зале суда.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі