Разам з Dana Mall зламыснікі “замініравалі” заводы “Нафтан” і “Гродна-Азот”

Разам з Dana Mall зламыснікі “замініравалі” заводы “Нафтан” і “Гродна-Азот”

Невядомыя зламыснікі “замініравалі” ў суботу ўвечары адразу тры буйныя аб’екты —  сталічны гандлёвы цэнтр “Дана Мол”, наваполацкае прадпрыемства “Нафтан” і завод “Гродна-Азот”. Паводле Следчага камітэта, інфармацыя пра закладзеныя выбуховыя прыстасаванні прыйшла на электронную пошту кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі, размешчанага ў Магілёве.

На пазначаныя ў паведамленні аб’екты выклікалі саперна-піратэхнічныя і следча-аператыўныя групы, аднак выбухоўку там не знайшлі. Таксама праверылі кампутар, на які прыйшло паведамленне.

Цяпер зламыснікаў шукаюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі