Разам з ксяндзом Генрыхам Акалатовічам затрымалі яшчэ аднаго чалавека

Ксёндз Генрых Акалатовіч

Ксёндз Генрых Акалатовіч / ctv.by

З'явіліся некаторыя звесткі пра затрыманага ў Валожыне ксяндза Генрыха Акалатовіча — пробашча каталіцкай парафіі Святога Язэпа, піша сайт katolik.life.

Святара затрымалі 16 лістапада. І хаця прамінула ўжо 10 дзён, на працягу якіх яму маглі выставіць абвінавачванне, яно так і не выстаўленае. На працягу 20 сутак могуць выстаўляць абвінавачанне чалавеку, якога падазраюць, напрыклад, у здрадзе дзяржаве, шпіянажы, тэрарызме. У такім разе абвінавачанне ксяндзу Генрыху Акалатовічу могуць выставіць да 6 снежня.

Пакуль святар не атрымаў статус арыштаванага, для яго адмаўляюцца прымаць цёплыя рэчы і прадукты. Для яго прынялі тодлькі бялізну, сродкі гігіены, ручнік і таблеткі: у Акалатовіча сур'ёзныя хваробы, ён вымушаны прымаць некалькі відаў лекаў.

Таксама стала вядома, што да святара не дапускаюць адваката, з якім заключаны дагавор па яго абароне. У працэсуальных дзеяннях удзельнічае дзяжурны адвакат.

Акрамя Генрыха Акалатовіча сілавікі затрымалі жанчыну, якая ўжо каля 20 гадоў дапамагала весці гаспадарчыя справы ў плябаніі (доме святара).

Пасля затрымання ксяндзоў Генрыха Акалатовіча і Вячаслава Пялінака, як распавядала Еўрарадыё, апостальскі нунцый Антэ Ёзіч наведаў МЗС Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі