Касцёл пачаў разбіральніцтва па справе ксяндза Ігара Лашука

Ігар Лашук

Ігар Лашук / katolik.life

Касцёл пачаў разбіральніцтва па справе ксяндза Ігара Лашука, пробашча парафіі святога Казіміра ў Стоўбцах. Яна "даследуецца ў святле нормаў кодэкса кананічнага права". Пра гэта ў пятніцу паведаміў прэс-сакратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Санько

Нядаўна з'явілася расследаванне Рабочага Руху, у якім "засвяціўся" ксёндз Лашук. Там было і пра яго сувязі з бізнесменам Аляксандрам Зайцавым, і пра тое, што ён можа мець сям'ю — жонку і дзяцей, нягледзячы на супярэчнасць кодэксу кананічнага права.

Таксама Юрый Санько пацвердзіў затрыманне ксяндза Генадзя Акалатовіча, пробашча парафіі святога Юзафа ў Валожыне. "Акалічнасці справы высвятляюцца", — адзначыў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі