Айцішніка суткі пратрымалі ў мінскім ізалятары, каб уручыць павестку ў суд

Айцішніка суткі пратрымалі ў мінскім ізалятары, каб уручыць павестку ў суд

Разгляд справы IT-кансультанта і грамадскага актывіста Глеба Рубанава, затрыманага ў Мінску, перанеслі на 16 траўня. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі. Пасля сутак за кратамі на Акрэсціна, Рубанава ў сераду прывозілі ў суд Савецкага раёна, але дзяжурны суддзя вырашыў не разглядаць справу, адклаў яе.

Як інфармавала Еўрарадыё, Глеб Рубанаў быў затрыманы ў ноч на 7 траўня. Яго выклікалі ў двор дома пад фальшывай нагодай — нібыта, быў пашкоджаны прыпаркаваны яго аўтамабіль. Міліцыянеры, якія чакалі Рубанава, яго затрымалі. Актывіста вінавацяць у вырабе і распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмізму. Справа ў тым, што ён паўдзельнічаў у флэшмобе #яэкстрэміст. Яго ўдзельнікі публікуюць у сацсетках свае фотаздымкі з матэрыяламі з Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў і ставяць хэштэгі #яэкстрэміст #яэкстремист.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі