РБ спыняе пагадненне з Польшчай аб прызнанні раўназначнасці вышэйшай адукацыі
Польшча — "несяброўская дзяржава" для цяперашніх уладаў Беларусі / sb.by
Беларусь спыняе дзеянне міжурадавага пагаднення з Польшчай аб узаемным прызнанні дакументаў аб вышэйшай адукацыі і ступеняў у навуцы і мастацтве. Адпаведную пастанову прыняў урад, дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале РБ.
Пагадненне паміж Беларуссю і Польшчай было падпісанае ў Варшаве 28 красавіка 2005 года. Яно ўжо страціла сілу, паколькі пастанова ўраду РБ пачала дзейнічаць з дня яе прыняцця — 25 кастрычніка 2022-га.
Польшча — "несяброўская дзяржава" для цяперашніх уладаў Беларусі. Афіцыйны Мінск неаднаразова заяўляў, што бачыць для сябе пагрозу на заходніх межах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.