Re1ikt прэзентуе сінгл з будучага альбома "Kufar"

Re1ikt прэзентуе сінгл з будучага альбома "Kufar"

Гурт Re1ikt анансуе свой будучы альбом "Kufar" першым сінглам "Навальніца". Словы да новай песні напісаў фронтмэн гурта Уладзімір Казлоў, а музыку — бубнач Аляксандр Дземідзенка. Як тлумачаць сайту Tuzin.fm музыкі, "кампазіцыя ўвабрала іх дзіцячыя эмоцыі і ўспаміны. Навальніца – гэта сімвал пагрозы, якая абавязкова міне: хмары разыдуцца, заззяе сонейка і жыццё рушыць далей". Музыкі раяць слухаць "Навльніцу" ў цяжкія хвіліны і не губляць надзею.

Трэк быў запісаны падчас сесій папярэдняга канцэптуальнага альбома "Лекавыя травы", аднак не ўвайшоў у яго. Па словах музыкаў Re1ikt, новая пласцінка "Куфар" будзе больш падобная да складанкі раней нявыдадзеных песень, у яе ўвайшлі трэкі, якія вельмі важныя для саміх музыкаў і ілюструюць розныя перыяды існавання калектыву. Сродкі на выданне альбома гурт сабраў шляхам краўдфандынгу за тыдзень. Рэліз запланаваны на 21 кастрычніка, а яго канцэртная прэзентацыя — на 10 снежня ў мінскім клубе "Бруге".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі