Re1ikt выпусціў сонечны кліп на песню "Зрушаны свет" з апошняга альбома

Re1ikt выпусціў сонечны кліп на песню "Зрушаны свет" з апошняга альбома

Гурт Re1ikt, які нядаўна выпусціў свежы альбом "Лекавыя травы", цяпер прадстаўляе відэа на кампазіцыю з яго "Зрушаны свет".


"Людзі, якія паглядзелі кліп, параўноўваюць яго з "Smells Like Teen Spirit" гурта Nirvana — тая ж замкнёная прастора і музыкі, якія выяўляюць свае эмоцыі. Аднак пасыл гэтага роліка вельмі просты: унутраная добрая энергетыка здольная асвятліць нават такое месца, дзе няма сонца", — тлумачыць лідар Re1ikt, бубнач Аляксандр Дземідзенка.

 

Дзеянне ў роліку разгортваецца ў ангары, дзе ў цемры, сілкуючыся сілай музыкі, адраджаецца жыццё і прарастаюць дрэвы. Здымкі кліпа прайшлі на складзе пад Мінскам. Рэжысёрам роліка выступіў Аляксандр Дземідзенка, аператарам — Віталь Наркевіч, які таксама рабіў мантаж і займаўся постпрадакшнам роліка. Музыкі дадаюць, што відэа дапамагае ўбачыць гурт такім, якім ён ёсць сёння.


Канцэртная прэзентацыя альбома "Лекавыя травы" пройдзе 7 снежня ў клубе Re:Public.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі