Re1ikt запісалі афіцыйны гімн футбольнага клуба "Крумкачы" (слухаць)

Re1ikt запісалі афіцыйны гімн футбольнага клуба "Крумкачы" (слухаць)

Беларускія прог-рокеры Re1ikt запісалі афіцыйны гімн футбольнага клуба "Крумкачы". Па словах лідара гурта Аляксандра Дземідзенкі, калі музыкам паступіла прапанова, яны ўзгадалі, што ў вакаліста Уладзіміра Казлова ёсць татуіроўка з выявай крумкача, падумалі, што гэта знак, і пагадзіліся. Дземідзенка сцвярджае, што ў гімне яны паспрабавалі спалучыць футбольны дух і свой фірмовы стыль:


"Мэта гэтай песні — каб у чалавека, які яе слухае, незалежна ад таго, заўзятар гэта футбольны, гулец каманды ці той, хто не мае аніякага дачынення да футбола, пачаўся энергетычны ўздым, каб гульцам хацелася гуляць і перамагаць, каб заўзятары моцна падтрымлівалі каманду".

 

"Галівудская" гісторыя "Крумкачоў", кажа Дземідзенка, падобная да гісторыі гурта Re1ikt. Маўляў, Re1ikt — хлопцы з вуліцы, непрафесійныя музыкі. "Крумкачы" — таксама непрафесійныя гульцы. Але абедзве каманды аб'ядноўвае любоў да сваёй справы і адданасць ёй.

 

Нагадаем, апошні альбом гурта Re1ikt "Лекавыя травы" стаў "Альбомам 2015" па версіі музычнай прэміі Еўрарадыё "Даём рады".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі