Рэальны заробак у красавіку ў параўнанні з сакавіком павялічыўся на 3,7%
Рэальны заробак — гэта заробак, разлічаны з улікам росту спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі.
За першыя чатыры месяцы гэтага года рост рэальнага заробку ў параўнанні з такім жа перыядам летась амаль 23%. Пра гэта інфармуе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
Найбольшыя сярэднія заробкі ў красавіку адзначаныя ў будаўніцтве (каля 6 мільёнаў 170 тысяч), найменшыя — у адукацыі (каля 3 мільёнаў 360 тысяч).
Найбольшымі сярэднімі заробкамі можа пахваліцца Мінск (больш за 6 мільёнаў 300 тысяч), найменшымі — Брэстчына (каля 4 мільёнаў 260 тысяч).
Фота — telegraf.by