Ад распылення газу ў метро пацярпелі чацвёра дзяцей

Паведамленне аб пацярпелых паступіла ў міліцыю каля 21.40 ў чацвер. Настаўніца 3-га класа адной са школ распавяла, што з вучнямі яна вярталася з тэатра і на станцыі метро "Плошча Перамогі" яны адчулі непрыемны пах. Затым з дзецьмі яна выйшла з метро і перасела ў аўтобус № 40, дзе самаадчуванне некаторых дзяцей пагоршылася. Чацвёра з іх былі дастаўлены ў лякарню, паведамляе БелаПАН.


Нагадаем, што вечарам 12 студзеня ў вагоне метро на станцыі “Плошча Перамогі” невядомыя распылілі пярцовы газ. Міліцыя праводзіць разбіральніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі