Анатоль Лябедзька выехаў у Маскву з новым пашпартам

Нагадаем, што на мінулым тыдні іх абодвух, а таксама Аляксандра Атрошчанкава знялі з цягніка ў Оршы і абвінавацілі ў дробным хуліганстве. У аршанскай міліцыі пашпарты затрыманых палітыкаў зніклі. Пашпарт Атрошчанкава аддалі пару дзён таму ў Мінску.

А Лябедзька сёння напісаў у Facebook, што ўжо даехаў да Масквы. Па словах Калякіна, яго калега атрымаў новы пашпарт:

Калякін: "Анатоль Лябедзька атрымаў новы пашпарт. Я не ведаю, ці вярнулі яму стары. Але так супала, што Анатоль павінен быў памяняць пашпарт. І ён атрымаў новы пашпарт у звычайным грамадскім парадку".

Сам Калякін дагэтуль новы пашпарт замест зніклага не атрымаў.

Фота — ucpb.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі