Андрэй Дынько: Цяпер мы маем статус закладнікаў

Нагадаем, сёння Андрэй Дынько не змог выехаць у Вільню. Памежнікі параілі яму звяртацца па тлумачэнні ў Аддзел міграцыі і грамадзянства МУС на месцы жыхарства.

Дынько: "Мы цяпер маем статус закладнікаў. Незвычайна. Ніколі раней не быў...".

Паводле яго словаў, ён будзе высвятляць, чаму ён туды патрапіў, бо "ніколі не выказваўся наконт санкцый".

Раней у Літву беларускія памежнікі не прапусцілі палітыкаў Анатоля Лябедзьку, Сяргея Калякіна, Віктара Карняенку, а таксама праваабаронцу Валянціна Стэфановіча.

Яшчэ 29 лютага партал TUT.BY са спасылкай на крыніцу, блізкую да кіраўніцтва краіны, паведаміў, што створаны спіс невыязных, у якім значыцца 108 прозвішчаў — людзей, якія заклікалі да ўвядзення санкцый. Ужо праз некалькі дзён Генпракуратура папярэдзіла, што за заклік да санкцый не выпусцяць за мяжу, а могуць і завесці крымінальную справу. Аднак афіцыйна ніхто не пацвердзіў, што адмысловы спіс існуе.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі