Ашмянскія мытнікі знайшлі больш за кілаграм гераіну

Як паведамляе БелаПАН, аўтамабіль прыбыў на мытны пункт "Каменны Лог" у "зялёны" калідор. Падчас агляду машыны службовы сабака паказаў на магчымае знаходжанне наркотыкаў у багажніку.

Сам кіроўца, аднак, сцвярджаў, што не вязе ніякіх тавараў, якія трэба дэклараваць. Тым не менш мытнікі знайшлі ў тайніку машыны гераін агульнай вагой больш за 1 кг.

Парушальніка затрымалі, на яго пачалі крымінальную справу.

Фота — go-krit.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі