БХД прапануе зрабіць 19 снежня Днём малітвы за беларускі народ

Пра гэта Еўрарадыё распавёў сакратар аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі.

Садоўскі: "19-га чысла — гэта гадавіна падзей, якія адбыліся ў 2010 годзе. Са свайго боку мы прапанавалі (і гэта ініцыятыва ад шараговых сябраў БХД) зрабіць такі дзень — Дзень малітвы за Беларусь. Гэтак таксама будзе працягам тых малітваў, якія адбываюцца цяпер па ўсёй краіне штотыднёва — і ў Мінску каля Чырвонага касцёла, і ў Віцебску, і ў Гродне".

Нагадаем, што шэраг арганізацыяў выступілі з заклікам 19 снежня ў 19 гадзінаў запаліць свечкі. Для таго, каб гэтыя акцыі не супалі па часе, ініцыятары прапануюць зладзіць малітву а 20-й гадзіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі