Брытанская пракуратура дачакалася рапарту ад службовага сабакі (фота)

Таму вырашылі, што ў затрыманні падазраванага браў удзел канстэбль Піч. У сувязі з гэтым і запатрабавалі рапарту ад містэра Піча. Кінолаг спрабаваў растлумачыць, што Піч — гэта яго чатырохгадовая нямецкая аўчарка. Аднак запыты не спыніліся. Тады кінолаг раззлаваўся і сам напісаў рапарт ад імя Піча.

"Я бегчы за ім. Я яго кусаць. Кепскі, але смачны. Добры, добры хлопчык Піч", — напісана ў рапарце друкаванымі літарамі і падпісана адбіткам сабачай лапы, паведамляе The Sun.

Дарэчы, у 2011 у Бостане суд праз памылку выклікаў у якасці сведкі... ката.

Фота — thesun.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі