Брытанскія СМІ: Рэнан Брэсан трапіў у сферу інтарэсаў "Вэст Хэма"
Лонданскі клуб гатовы заплаціць за гульца БАТЭ мільён фунтаў.
Інфармацыю апублікавала газета Mirror. Выданне паведамляе, што клуб Прэм'ер-лігі "Вэст Хэм" гулец зацікавіў, праявіўшы сябе ў гульнях за барысаўскі БАТЭ.
Нагадаем, што 23-гадовы бразілец Рэнан Брэсан з’яўляецца таксама футбалістам нацыянальнай зборнай Беларусі. Каб мець магчымасць выступаць за Беларусь, Брэсан прыняў грамадзянства нашай краіны.