Былую прэм'ер-міністарку Украіны падазраюць у забойстве дэпутата

Зараз Юліі Цімашэнцы пагражае пажыццёвае зняволенне. Забойства Шчэрбаня адбылося яшчэ ў 1996 годзе. Цімашэнка нібыта замовіла яго разам з экс-прэм'ерам Паўлам Лазарэнкам. Паводле генпракурора, за гэта Цімашэнка і Лазарэнка заплацілі 2,8 мільёна долараў.


Матывам забойства, па словах генпракурора Пшонкі, якія цытуе агенства Інтэрфакс Украіна, сталі бізнэс інтарэсы. Забіты дэпутат узначальваў Індустрыяльны Саюз Данбаса, а Юлія Цімашэнка ў той час была прэзідэнтам Адзіных Энергетычных Сістэмаў Украіны. Дэпутат не згадзіўся падпарадкаваць свой бізнэс кампаніі Цімашэнкі, бакі не маглі дамовіцца пра кошт газа.
У пятніцу дакументы аб абвінавачанні былі перададзеныя кіраўніцтву калоніі, дзе адбывае пакаранне экс-прэм'ер-міністарка. Падазраваная і яе абаронцы павінны азнаёміцца з матэрыяламі справы, пасля чаго будзе складзены абвінаваўчы акт і справу перададуць у суд.


Дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны Яўгена Шчэрбаня расстралялі ў аэрапорце Данецка 3 лістапада 1996 года. Яго жонка, механік і бортінжынер загінулі ад атрыманых траўмаў. У красавіку 2003 года выканаўцу забойства знайшлі і прыгаварылі да пажыццёвага зняволення. А летась у красавіку сын дэпутата Шчэрбаня заявіў пра магчымую датычнасць да забойства экс-прэм'ераў Цімашэнкі і Лазарэнкі. Самі яны абвяргаюць сваю віну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі