Даём рады і запрашаем на фэст-прэмію ад Еўрарадыё!
Збіраем разам Akute, Дай Дарогу!, :B:N:, Avias, Re1ikt, Clover Club.
1 лютага ў сталічным клубе Re:Public пройдзе фестываль “Даём рады”. Падчас яго Еўрарадыё падвядзе музычныя вынікі 2012-га года. На адной сцэне сыграюць Akute, Дай Дарогу!, :B:N:, Avias, Re1ikt і Clover Club.
“Мы пільна сачылі за ўсімі музычнымі падзеямі, што адбываліся ў мінулым годзе, таму не можам пакінуць сваё меркаванне пры сабе, — тлумачыць ідэю канцэрта рэдактар Еўрарадыё Віталь Зыблюк. — У межах фэсту мы адзначым лепшых музыкаў, якія, на думку рэдакцыі, цікава і плённа правялі 2012 год”.
Даём рады ў класічных намінацыях: “Гурт”, “Альбом”, “Дэбют”, “Сольны выканаўца” і іншых. Да таго ж, вызначаем, хто з музыкаў пераплюнуў Элеанору Язерскую, даказаў, што не здольны патануць ні пры якіх ўмовах, разыгрываем эратычную фотасесію сярод беларускіх рок-зорак і раздаём дыскі нашых любімых музыкаў. Так што сюрпрызы вам забяспечаныя!
Пачатак імпрэзы ў 18:00, 1 лютага, клуб Re:Public (вул. Прытыцкага, 62). Кошт квіткоў: 60 тысяч для першых 100 чалавек, 70 тысяч для наступных 300, астатнія квіткі, а таксама ў дзень канцэрта — па 80 тысяч рублёў. За столікам — 90 тысяч і дыск у падарунак ад БМА!
Фестываль "Даём рады" у сацыяльных сетках:
Прапануем вам некалькі альбомаў удзельнікаў фестываля, якія Еўрарадыё прэзентавала ў 2012 годзе.
Дай Дарогу! - "Сквозь г..но"
Спампаваць альбом (114 Mb).
:B:N: - "Крок за крокам"
Avias - "Смецце"
Akute "Nie isnuje”.