Эксперт: Арэнда "ільготных" кватэраў — гэта толькі 5% рынку
Пра гэта ў каментары Еўрарадыё паведаміў кіраўнік агенцтва "БелЦТН", старшыня рады Беларускай асацыяцыі "Нерухомасць" Мікалай Прасталупаў.
Вялікі розгалас у грамадстве атрымалі падрыхтаваныя змены ў жыллёвым заканадаўстве. Як заявіў начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Мінбудархітэктуры Аляксандр Горваль, кватэры, пабудаваныя з выкарыстаннем ільготнага крэдыту, можна будзе здаваць у арэнду толькі праз 5 гадоў пасля выплаты крэдыту. Нагадаем, што зазвычай крэдыт выдаецца на 20 гадоў.
Мікалай Прасталупаў кажа, што запланаваныя абмежаванні істотна на рынак арэнды не паўплываюць.
Прасталупаў: "Я магу сказаць, што ў агульным аб'ёме арэднага жытла ільготнікі складалі не больш за 5% рынку. Таму нават калі яны цалкам знікнуць і 5% з рынку сыйдзе, то ніякага істотнага ўплыву на рынак гэта не акажа".
Па ацэнках эксперта, цяпер легальна здаецца каля 80% жытла.
Фота — ya-lady.net