Іспанскія маці распрануліся, каб заплаціць за школьны аўтобус (фота)
Некалькі іспанскіх жанчын з мястэчка Монтсэрат ў Валенсіі распрануліся для календара на 2013 год, каб зарабіць на арэнду аўтобуса для сваіх дзяцей.
Міністэрства адукацыі Іспаніі перастала плаціць за школьны аўтобус дзеля эканоміі. Таму маці рашыліся на гэты крок. Грошай, якія яны сабралі ад продажу календара, хопіць, каб арандаваць аўтобус на тры месяцы.