Каткавец працуе ў Маскве, але штотыдзень прыязджае ў Мінск

Ужо другі месяц Надзея Каткавец працуе ў расійскай сталіцы на пасадзе дырэктара дэпартамента Аграпрамысловага комплексу Еўразійскай эканамічнай камісіі. Паводле яе слоў, гэтая структура яшчэ ствараецца, у яе ўжо набралі 13 чалавек. Дэпартамент адсочвае выкананне ўмоваў пагаднення аб дзяржаўнай падтрымцы сельскай гаспадаркі ў краінах мытнага саюзу, кажа Каткавец.

Яна прызналася, што з Масквы прыязджае ў Мінск штотыдзень.

Нагадаем, працуючы ў Мінску, Каткавец набыла вядомасць сваімі арыгінальнымі выказваннямі пра стан сельскай гаспадаркі.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі