КДБ захапіў офіс МММ у Мінску
У Камітэце дзяржбяспекі кажуць, што спынілі незаконную дзейнасць фінансавай піраміды "МММ-2011".
Як паведамляе БЕЛТА, група асобаў ладзіла незаконныя фінансавыя аперацыі і завалодвала грашовымі сродкамі беларускіх грамадзян шляхам падману. У фінансавыя махінацыі апынуліся ўцягнутымі некалькі тысяч грамадзян Беларусі. Кіраўнікі МММ у Беларусі атрымалі прыбытак больш за 500 мільёнаў рублёў, кажуць у КДБ.
Супрацоўнікі КДБ затрымалі работнікаў МММ, наклалі арышт на банкаўскія рахункі, камп'ютары і офісную тэхніку.
Фота: loveopium.ru