Лагвінец: Еўрапарламент можа заклікаць Каваленку спыніць галадоўку
Палітолаг выказаў меркаванне наконт таго, якой можа быць рэзалюцыя па "беларускім пытанні".
Нагадаем, Еўрапарламент на пленарнай сесіі ў Страсбургу сёння правядзе дэбаты па сітуацыі ў Беларусі. Чакаецца, што з заявай перад еўрапарламентарамі выступіць вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан. Па выніках дэбатаў плануецца прыняць рэзалюцыю, галасаванне па якой прызначанае на 15 сакавіка.
Алесь Лагвінец не лічыць дзіўным, што Еўрапарламент вырашыў разгледзець сітуацыю з Беларусі насуперак ранейшым планам адкласці дэбаты на два тыдні. "Беларускае пытанне сёння — гарачае пытанне ў аб'яднанай Еўропе", — кажа ён. Акрамя дыпламатычнага супрацьстаяння і наяўнасці палітвязняў, палітолаг нагадаў пра галадоўку Сяргея Каваленкі.
"Еўрапейскі звяз не можа не рэагаваць на гэтую сітуацыю", лічыць ён. Алесь Лагвінец не выключае, што Еўрапарламент можа прыняць рэзалюцыю, у якой будзе заклік да Каваленкі спыніць галадоўку.
Спыніць галадоўку заклікаў Сяргея Каваленку еўракамісар Штэфан Фюле. "Беларусь мае патрэбу ў ім і іншых людзях, якія змагаюцца за правы чалавека і дэмакрытыю", напісаў ён у Twitter.
На фота Сяргей Каваленка